Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
31 жніўня 2026 года
266 043 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Ніл Сымонавіч Гілевіч (1931—2016) — беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1991). Брат Міколы Гіля.
Асноўны змест паэзіі — любоў да роднага краю, асэнсаванне гістарычнага вопыту беларускага народа. У яго паэтычных творах пераважаюць традыцыйныя формы класічнай паэтыкі, тэмы гістарычнай повязі часоў і пакаленняў, памяці маленства, выпрабаванняў ваенных гадоў (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аб’яднанне Яўдхея займала землі Індыі, якія ў старажытныя часы лічыліся асабліва ўрадлівымі.
- Самы вядомы на Беларусі экзэмпляр чорнага арэха расце ў сядзібным парку ў Ляхавіцкім раёне.
- Паводле рашэння Венскага кангрэса з частак Варшаўскага герцагства ў складзе Прусіі было створана Вялікае Княства Пазнанскае.
- Школьныя падручнікі дарэвалюцыйнага расійскага гісторыка перавыдаваліся звыш 30 разоў.
- Адзін з ірландскіх патрыятычных лозунгаў парушае граматыку ірландскай мовы.
- Пажарная аўтаматыка складаецца з сістэм пажарнай сігналізацыі і аўтаматычных установак пажаратушэння.
Актуальныя падзеі
- Пасля смерці Харальда V каралём Нарвегіі стаў Хокан VIII. (28 жніўня)
- Паводка ў Непале і Кітаі, выклікая лавінай у Тыбеце, затапіла шэраг населеных пунктаў. (26 жніўня)
- Поўнае сонечнае зацьменне назіралася над Арктыкай, Грэнландыяй, Ісландыяй, Атлантычным акіянам, Іспаніяй. (12 жніўня)
Дзень у гісторыі
Кыргызстан — Дзень незалежнасці (1991)
Малайзія — Дзень незалежнасці (1957)
Малдова — Дзень нацыянальнай мовы (1989)
- 1432: Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі здзейснілі замах на вялікага князя Свідрыгайлу — пачатак Грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
- 1449: Падпісаны дагавор пра вечны мір паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім.
- 1559: Падпісаны Віленскі дагавор, Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста і абарону ВКЛ.
- 1579: Войска Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам караля Стэфана Баторыя вызваліла Полацк у ходзе Лівонскай вайны.
- 1944: Савецкія войскі ўвайшлі ў Бухарэст.
- 1975: Міжнародны валютны фонд прыняў рашэнне адмовіцца ад разлікаў золатам.
- 1980: У Польшчы створаны прафсаюз «Салідарнасць».
- 1996: Гвалтоўна спынена вяшчанне Радыё 101,2.
- 2012: Прэм’ера палітычнага трылера рэжысёра Бена Афлека «Аперацыя „Арго“».
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».